У Медэйен я прыехала раніцай, калі яшчэ толькі стала падымацца сонейка. Але я вельмі добра памятаю гэты момант. Так як усю ноч мне давялося не спаць у аўтобусе і я была стомлена, я клявала носам, але праз моманты прасыналася і глядзела ў вакно, а там нейкая казка. Мы спускаліся з горнай вышыні і нізіну паміж гэтых самых гор, у населены пункт, які ўтапаў у кветках. Гэта было сапраўды прыгожа і казачна. Зяленыя лугі, рознакаляровыя кветкі, высотныя горы вакол і светлае сонейка над гэтым усім. Неверагодная прыгажосць!