Атрыманне калумбійскай візы і сямейная вячэра
Рана раніцай Марсей разбудзіў мяне для падрыхтоўцы да апойманту, як я рыхтавалася невядома, але ж усе роўна нічога не паспела ўчас. На мае шчасце ў консульстве Калумбіі аказаліся вельмі прыемные людзі, далі мне час усе дарабіць нават без прашэння. Аблазіўшы цэнтр тры разы я трапіла на апоймант з усімі патрэбнымі паперамі. Канешне, мая выпіска з банку настарожыла дохтара) і што ў мяне няма амерыканскай візы, а карта есць. Прыйшлося сачыняць. І меня адобрылі :)
Увечары ў нас адбылася сапраўдная сямейная вячэра: Ніно (суседка Марсейя з Калумбіі) прыгатавала макароны з грыбамі - было вельмі смачна. А пасля размаўлялі на розные тэмы - як дабрацца да Калумбіі і паходжанне розных моў. Пазней Марсей вучыў мяне іспанскай, а я яго рускай і беларускай мовам. Было весела і цікава :)
TAGS: вынікі дню, калумбійская віза, сямейная вячэра
НАСТРОЙ: шчаслівы, задаволены, цікавы
Дата: 2013-06-10 23:14:00