Панамскі канал і дурны немец
Раніцай я адправілася на Панамскі канал – нарэшце, трэба сказаць, бо гэта галоўная славутасць Панамы. Доўга чакала гарадскога аўтобусу, але ж праехалася ў ім бясплатна, бо панамцы неяк не бяруць грошы, калі просіш "прабіць за цябе талончык". А вось на аўтобусным тэрмінале Панама Сіці трэба плаціць двойчы: за білет і за праход да аўтобусу (першы каштаваў $0,35, а другі $1,25) - вось такая вельмі дзіўная сістэма.
Недалека ад каналу праходзіла па мосце праз нейкі ручаек, перад якім вісела жудасная папярэджванне: “Увага! Тут кракадзілы!”. Я пакуль гэты мост праходзіла, амаль інфаркт не зарабіла! :D
Канал з позірку звычайнага гледача зусім не падаваўся на інжынернае цуда свету. Бачыла, як яхта праходзіла праз яго. Цікава, але не вах :) Пратарчала там ажно дзве гадзіны, большай часткай для "галачцы" і паехала ў сталіцу.
Пакуль шукала аўтобус назад падумала, што можа хутка ўжо і загавару на іспанскай мове :)
Дома настрой зноў спорціў немец Янаж. Мы зноў пасварыліся. І ў гэты раз ен перайшоў на такія аскарбленні, што я нават апешыла. Таму я вырашыла, што болей мне не цікава і неабавязкова размаўляць з ім. З гэтага ен збясіўся яшчэ болей. Гэта было рэальна шокава для мяне. Які ен яшчэ дзіця, прытым вельмі жорсткае. Я расчаравалася ў ім канчаткова. Дамініканец Марсель прыняў нейтралітэт.
На гэтым вопыце, я думаю, з каучсерфінгам я скончу.
TAGS: вынікі дню, Панамскі канал, расчараванне
НАСТРОЙ: падарожны, расчараваны, шокавы
Дата: 2013-06-18 16:07:00