Раніцай я адправілася на Панамскі канал – нарэшце, трэба сказаць, бо гэта галоўная славутасць Панамы. Доўга чакала гарадскога аўтобусу, але ж праехалася ў ім бясплатна, бо панамцы неяк не бяруць грошы, калі просіш "прабіць за цябе талончык". А вось на аўтобусным тэрмінале Панама Сіці трэба плаціць двойчы: за білет і за праход да аўтобусу (першы каштаваў $0,35, а другі $1,25) - вось такая вельмі дзіўная сістэма.